Архив новостей - Отдел образования, спорта и туризма Столинского райисполкома

Архив новостей

22.02.2018

Завочная алімпіяда па беларускай мове

         У лютым гэтага года вучні 9-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Брэсцкай вобласці і г.Брэста запрашаліся прыняць удзел у IIзавочнай алімпіядзе па беларускай мове. Ад нашага раёна ў алімпіядзе прынялі ўдзел 169 вучняў. Найбольшую актыўнасць праявілі вучні Стахаўскай, Стружскай, Рамельскай, Вялікамалешаўскай сярэдніх школ.

         Матэрыялы алімпіяды былі карыснымі ўсім, хто цікавіцца беларускім словам, яго таямніцамі і гісторыяй, а таксама выключнымі фактамі сусветнай культуры.

          Адказы на прапанаваныя пытанні вучні дасылалі на электронны адрас кафедры беларускай філалогіі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна.

         Падведзеныя вынікі прыемна ўразілі, так як 27% удзельнікаў максімальна правільна адказалі на пытанні  алімпіяды і занялі прызавыя месцы. Найбольшая  колькасць прызавых месцаў у вучняў сярэдняй школы №1 г.Давыд-Гарадка (5 дыпломаў 1 ступені, 2 дыпломы 3 ступені), сярэдняй школы №2 г.Століна (2 дыпломы 2 ступені, 4 дыпломы 3 ступені), Стружскай сярэдняй школы (7 дыпломаў 3 ступені). Прызавыя 2, 3 месцы занялі і вучні Столінскай дзяржаўнай гімназіі, сярэдніх школ №2 р.п.Рэчыца, №3 г.Століна,  Альшанскай №2, Відзіборскай, Глінкаўскай, Арлоўскай, Плотніцкай, Рамельскай, Семігосціцкай, Церабяжоўскай, Фядорскай, Хорскай сярэдніх школ, Дубайскага, Рухчанскага, Харомскага вучэбна-педагагічных комплексаў яслі-сад –сярэдняя школа.

         Віншуем з перамогай вучняў, якія атрымалі дыпломы Iступені: Сімановіч Ганну, вучаніцу 9 класа Альшанскай сярэдняй  №2, і вучняў 11 класа сярэдняй школы №1 г. Давыд-Гарадка Галавач Арыну,  Кузьміч Анастасію, Петраўца Уладзіслава, Семяндзяеву Карыну, Стоўбу Дзмітрыя.

         Я. Сіпакоў гаварыў: “Толькі праз родную мову можна стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам”. Удзельнікі алімпіяды паказалі, што яны не толькі любяць, ведаюць і шануюць мову свайго народа, а умеюць дасканала валодаць ёю.

 

Марчанка В.В., метадыст  

РВМК