Архив новостей - Отдел образования, спорта и туризма Столинского райисполкома

Архив новостей

05.09.2016

У школу з добрым сэрцам

У рамках рэспубліканскай акцыі “У школу з добрым сэрцам”, арганізатарам якой з’яўляецца ГА “БРСМ”, актывісты раённага камітэта 30 жніўня з падарункамі наведалі сацыяльна-педагагічны цэнтр Столінскага раёна.

Спачатку дзеці паказалі для гасцей спектакль, а потым госці падарылі ім канцылярскія прылады, рукзакі і спартыўны інвентар. Гэтая акцыя стала ўжо традыцыйнай і праводзіца напярэдадні Дня ведаў у трэці раз.

На здымку: акцыя “У школу з добрым сэрцам” у сацыяльна-педагагічным цэнтры Столінскага раёна.

Аляксандр НІКІФАРЭНКА

Фота аўтара